четверг, 31 января 2013 г.


Помнік архітэктуры класіцызму
Будаўніцтва касцёла пачалося ў 1811 г. Асвечаны ў 1820 г. Касцёл быў пабудаваны з цэглы.
Пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў  ператвораны ў праваслаўную царкву, а вернікі прымацаваны да касцёла Найсвяцейшай Троіцы ў в. Жодзішкі.
У 1935 г. быў адноўлены ў якасці каталіцкага храма.
Храм вырашаны суцэльным выцягнутым прамавугольным аб’ёмам пад 2-схільным бляшаным дахам. Галоўны фасад – дарычны 4-калонны порцік з 3-вугольным франтонам. Плоскасныя фасады лаканічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, арачнымі нішамі-экседрамі для скульптуры па баках увахода, апяразаны буйным антаблементам з трыгліфным фрызам. 

Над алтарнай часткай у 1866 г. была надбудавана вежа з шатровым пакрыццём, завершаным галоўкай.
У інтэр’еры бакавыя сакрысці вылучаюць алтарную частку, вышэйшую за залу, якая аддзяляецца 2 паўкалонамі дарычнага ордэна. Яна асвятляецца 3 вокнамі (у вежы) і паўцыркулярнай люкарнай над 4-калонным алтаром. Пры ўваходзе на 4 калонах размешчаны хоры на шырыню залы, на якія вядзе вітая лесвіца. Па перыметры залы пад плоскай столлю на падугах праходзіць карнізны пояс на дэнтыкулах.
Пабудаваная каля касцёла 2-ярусная вежа-званіца накрыта шатровым гонтавым дахам. Першы ярус яе выкладзены з бутавага каменю, другі адмежаваны гонтавым сцёкам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий