Вадзяны млын 1871 г. ў аг.Жодзішкі
Пры ўездзе ў в. Жодзішкі, недалёка адбудынка калегіума, на р. Палавойка, якаяўпадае ў р. Вілію, знаходзіцца гістарычныпомнік – вадзяны млын, які датуецца 1871 г.Уладальнікам яго з’яўляецца дырэктар ТПА«ФРА – МІЛ» - Жылка Франц Баляслававіч.
Млын стаіць у нізіне. Па другі бок аддарогі насупраць яго знаходзіцца штучнаевозера, утворанае р. Палавойка. Празшлюзы пад мастом вада цячэ да млына і зчатырохметровай вышыні падае ўчатырохвугольны калодзеж, выкладзены каменем, прыводзячы ў рух турбіну ўкалодзежы, а затым і вал.
Гэты млын у 1908-1909 гг. быў набыты дзедам цяперашняга ўладальніка –Юрыем Кабаком, родам з-пад в. Куранец на Вілейшчыне. Больш ранніх звестак аб першых уладальніках вадзянога млына 1871 г. у в. Жодзішкі няма. Праз 20 гадоў млын стаў уласнасцю сям’і Ю.Кабака. Пазней ім сумесна валодалі трое сыноў і чатыры дачкі Ю. Кабака, які памёр у 1943 г. Усе яны жылі за кошт работы на млыне. У 1951 г., пасля арганізацыі калгаса ў в.Жодзішкі, млын перадалі ва ўласнасць калгаса. Працаваў млын да 1961 г., калі ў вёску правялі электрычнасць, і млын стаў не патрэбны. Да гэтага часу ўсе яго механізмы былі зношаныя.
Да сярэдзіны 90-х гадоў ХХ ст. млын стаяў закінутым. Цяперашні ўладальнік набыў яго ў калгаса ў 1995 годзе. Ён вырашыў адрэстаўрыраваць і зноў увесці яго ў строй. Ф.Б.Жылка заключыў дамову з Міністэрствам культуры РБ аб захаванні помніка гісторыка-культурнай спадчыны мясцовага значэння і распачаў яго рэстаўрацыю, якую курыраваў галоўны архітэктар Мінскага раёна.
Да гэтага часу ад былога будынка застаўся толькі каменны падмурак і стары драўляны зруб. Захавалася большая частка бэлек і дзе-нідзе кроквы (апорныя элементы каркаснай канструкцыі даху) з драўлянымі цвікамі. Вокны былі выламаны. Ад даху і падлогі захаваліся толькі невялікія фрагменты. Старая турбіна таксама не захавалася.
Пры рэстаўрацыі ўдалося захаваць да 90 % бярвенняў, якія маюць узрост да 150 гадоў. Каменны падмурак, магчыма, мае ўзрост 300-400 гадоў. У ходзе рэстаўрацыйных работ былі праведзены рамонт маста і ачыстка шлюзаў.
На млыне захаваліся бакавыя дзверы, хутчэй за ўсё для бакавога кола, якое прымянялі да таго, як сталі выкарыстоўваць турбіны. Унутры захавалася прыстасаванне, пры дапамозе якога падаваліся мяхі з мукой на другі паверх. Яно прыводзілося ў рух з дапамогай вады. Турбіну аднавілі па ўзору турбіны, вырабленай у 1890 годзе ў Пецярбургу і знойдзенай у рацэ ў Навагрудскім раёне. Па яе прынцыпу былі зроблены чарцяжы і муляж. Па гэтых чарцяжах вырабілі новую драўляную, якая парцуе ўже 10 гадоў.
Рэстаўрацыя млына працягвалася амаль два гады і была скончана ў 1997 годзе. Унаш час на ім працуе 2 чалавекі.
Франц Жылка – прадпрымальнік. У 1997 годзе ў в. Жодзішкі адрэстаўрыраваў вадзяны млын, які дзейнічае і да цяперашняга часу. У 2007 годзе пабудаваў капліцу каля в. Стаўбуцева Смаргонскага раёна. Нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Стаўбуцева. Школу скончыў у в. Паляны, аўтатрактарны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці “інжынер-механік”. Да 1993 года працаваў у сістэме аўтамабільнага транспарта: начальнікам вытворчасці ў Мінску, галоўным інжынерам у Смаргоні, 12 гадоў – у цэнтральным апараце Міністэрства транспарту. У 1993 годзе заснаваў прыватную фірму ў Мінску. Жанаты, мае дзвюх дачок і дзвюх унучак.
Комментариев нет:
Отправить комментарий